- Ліса і Казёл
Бегла Ліса, на варон заглядзелася i ў калодзеж звалілася. Вады ў калодзежы было няшмат: патануць нельга, але і выскачыць – таксама. Сядзіць Ліса, бядуе.
Ідзе Казёл – разумная галава. Ідзе, вялізнай барадой трасе, вялізнымі рагамі матляе. Зазірнуў ён у калодзеж, убачыў Лісу і пытае:
– А што ты, Лісачка, там робiш?
– Адпачываю, галубочак, – адказвае Ліса. – Там, наверсе, горача, дык я сюды і забралася. Як жа тут халодненька і добранька! Вадзіцы свежай – колькі пажадаеш!
А Казлу даўно піць хацелася.
– Вада хоць добрая? – пытае Казёл.
– Цудоўная, – адказвае Ліса. – Чыстая, халодная! Скачы сюды, калі хочаш: нам абаім тут месца хопіць!
Скочыў Казёл па дурасці, ледзь на Лісу не зваліўся. А яна яму:
- Муха-пяюха
Муха-пяюха мела карэту і шэсць камароў. Запрэгла яна іх ды паехала катацца. Едзе яна, едзе, сустракае мышку.
– Вітаю! Як паню зваць?
– Я Муха-пяюха. А ты?
– Я – Мышка-скрабатуха.
– Сядай да мяне!
Едуць яны, едуць – скача жабка:
– Вітаю! Як паненак зваць?
– Муха-пяюха. Мышка-скрабатуха. А цябе?
- Піліпка-сынок
Жылі мужык і жонка, і не было ў іх дзяцей. Жонка бядуе: няма каго калыхаць. Аднойчы мужык высек з алешыны палена і кажа жонцы:
– На, калышы!
Жонка пачала палена калыхаць і спяваць:
– Люлі, люлі, сынок!..
Калыхала дзень, другі, а на трэці бачыць: ляжыць у калысцы хлопчык! Абрадаваліся мужык і жонка, назвалі хлопчыка Піліпкам і сталі яго гадаваць. Падрос Піліпка і кажа:
– Зрабі мне, тата, залаты чоўнік, срэбнае вясельца, – хачу рыбу лавіць.
Бацька зрабіў яму чоўнік і вясельца.
Дзень і ноч Піліпка рыбу ловіць, нават есці не ідзе. Маці сама яму на возера абед нясе і кліча:
- Разам цесна, а паасобку сумна
Кажа брацік сястрычцы:
– Не чапай майго ваўчка!
Сястрыца адказвае браціку:
– А ты не чапай маіх лялек!
Селі дзеці па розных кутах, але неўзабаве абаім стала сумна.
Чаму ім абаім стала сумна?
- Хлопчык-зорка
Вярталіся неяк двое бедных дрывасекаў дадому. Была зімняя ноч, стаяў люты мароз. І калі яны выбраліся з лесу, адбылося нешта неверагоднае. З неба звалілася чароўная зорка, і дрывасекам падалося, што ўпала яна непадалёк ад іх. Яны пабеглі, бо вырашылі, што гэта кавалак золата. Адзін з дрывасекаў, які прыбег хутчэй, убачыў, што гэта залаты плашч, і вырашыў, што знайшоў скарб. Але ў складках плашча ён знайшоў не золата, а малое дзіця.
Адзін дрывасек сказаў другому:
– Давай пакінем яго тут, бо мы бедныя і ў нас хапае сваіх дзяцей, якіх трэба карміць.
Але другі запярэчыў:
– Нельга пакідаць дзіця на снезе. Я занясу яго дадому.
Калі жонка ўбачыла, што яе муж вярнуўся з лесу, яна яго абняла і запрасіла заходзіць у дом. Але дрывасек расхінуў залаты плашч і паказаў ёй дзіця.
Жонка ўсклікнула:
– Нашы дзеці сядзяць без хлеба, а мы яшчэ чужое дзіця карміць будзем?