- Дунаю-Дунаю
— Дунаю-Дунаю, чаму ціха йдзеш?
— А як мне, Дунаю, паціху ня йсці?
На мне, на Дунаю, тры чаўны ідуць,
А ў адным чаўночку конікі ірзуць.
У другім чаўночку малайцы пяюць,
А ў трэцім чаўночку дзяўчаты плачуць.
Конікі ірзуць, бо вайну чуюць,
Малайцы пяюць — на вайну ідуць.
- Зэшло сонца за віконца
Зэшло сонца за віконца,
За ві.., за вішнёвы сад,
Цалуецца дзеўка з хлопцам,
А хто, а хто таму рад.
Цалуецца дзеўка з хлопцам,
А хто, а хто таму рад.
А хто, а хто таму рад,
- Калыханка
Люлі, люлі, люлі,
Прыляцелі куры.
Селі на варотах
У чырвоных ботах,
Сталі сакатаці,
Трэба куркам даці.
Дадзім мы ім грэчкі,
Каб неслі яечкі.
- Ой, сама, сама я на чужыне
ой сама сама я на чужыне*
ніхто нэ прыідэ в гості ко мнэ
а усэ прыідэ брат рідненькі
а усэ прыідэ нэ ночуе
по новой светёлці походжуе
дай свою сэстрынку розбуджае
уставай сэстрынко вжэ дэнь белы
бо вжэ од'езжае брат твой мілы