- Залілось, слязьмі быццам, зоркамі...
Залілось, слязьмі быццам, зоркамі
Неба <сіняе>, безбярэжнае
Над лагчынкамі, над узгоркамі,
Над табой, маё поле снежнае.
Без канца кругом шыр халодная...
Шмат я йшоў па ёй, істаміўшыся;
Але вось пачуў сэрца роднае,
- Казка
Ну сядай, сядай са мной, калi ласка.
Навальнiцы песня старая-старая.
Слухай казку. Апошнюю казку.
Яна на тваiх вачах памiрае.
Ў гэтай казцы ялiны лапы схiлiлi.
Вiзантыйскi захад у алым дыме...
"Зялёная сарока кашку варыла,
Зялёная сарока з дурнымi вачыма..."
- Млын на чорнай рацэ...
***
На чорнай рацэ стаіць млын…
Што меле палын…
Каля яго…
Агонь…
А у тым агні…
Пякуць хлеб палыновы…
Бо стары хлеб летась пагніў…
- ХХ век...
Дваццаты век, цень верталёта
Ляціць над гмахамі дамоў.
На ярасна-высокай ноце
Трапеча праца гарадоў.
Бяжыць над залатым бетонам,
Над эстакадамі ў сусвет,
Над трызненнем людзей шалёным
Трывожнае святло ракет.
- Я чалавек...
(сл. Уладзімір Караткевіч)
Я чалавек.
Раб прыроды сваёй.
Уладар прыроды.
Зямная персць. I сонца зямлі.
Вы былi разумнейшай заўсёды,
Але я кахаў, і тыдні, як годы,
Над маёй галавою маршам прайшлі,