- Зелейка
Я што ета за зеллейко
Сіняе корэннё
Усё (й) сіняе карэннё
Цераз тын хілілосе (й) ветачка зламілось
Усей ветачка зламілось ягадка скацілась
Ой варогі варогі
Да не пераходзе дарог
Хай пяройдзя сам Госпад Бог
- Кося, мой Кося
Ай, кося, мой кося (й) чаго ж ты ня вясіл Гэй
Чаго ж ты ня весіл, галаву павесіў
А ці ж табе цяжка дай мая (й) сярмяжка
Ой, да мне не цяжка ой твая (й) сярмяжка
Ой да толькі цяжкі дальнія (й) дарогі
Дальнія (й) дарожкі частыя карчомкі
У карчму заізджаіш мяне прывызаіш
Табе маладому мёд-віно ня п'ецка (й)
- Нi парой...
Ні парой ты зара занімаешся
Куды міл дружок сыбіраешся?
Ці ў паход, ці ў палёт, ці ў дарожачку?
Ці ў паход, ці ў палёт, ці ў дарожачку?
Ўсе салдатушкі ўсе ў паход пайшлі
Адна ротушка прызасталася
С атцом - мацер'ю распрашчалася
Прашчай айцец, прашчай айцец, прашчай маменька
- Ні парой...
Ні парой ты зара занімаешся
Куды міл дружок сыбіраешся?
Ці ў паход, ці ў палёт, ці ў дарожачку?
Ці ў паход, ці ў палёт, ці ў дарожачку?
Ўсе салдатушкі ўсе ў паход пайшлі
Адна ротушка прызасталася
С атцом - мацер'ю распрашчалася
Прашчай айцец, прашчай айцец, прашчай маменька
- Ой рана рана...
Ой. ранарана(й) куры запелі шчэй каляда куры запелі.
А шчэй параньшэ(й) Кацюлька ўстала шчэй каляда Кацюлька ўстала(й)
Кацюлька ўстала(й) коску чэсала шчэ-й каляда(й) коску чэсала
Коску чэсала малойцаў ждала шчэ-й каляда(й) малойцаў ждала
Первыя сталі то-й за стадамі шчэ-й каляда то-й за стадамі
Другія сталі за варатамі шчэ-й каляда(й) за варатамі
А трэцьі сталі той пад садамі шчэй каляда той пад садамі
Калякаляда. Добрая Калядзіца (й) Калякаляда.
- Па морачку
А па морачку да па сіняму
Хмелю мой зялёны мой
Там плыла - плыла стая вутачак
А за імі шэры селязенька
Узяў вутачку дай за крылышка
Калі Бог ссудзіць - гэта й Вам будзіць
А па вуліцы па шырокай
Там гуляў карагод дзевак
- Русальная
Прывяду русалку, прывяду
Дай асінкаю заламлю У!
Няхай ма русалка ня ходзіць
Буйнага жыта ня роніць У!
Маё жыцейко гусценько
Пад каласком тоненько
Падайця вадзіцы
З халоднай крыніцы
- Сонца коціцца
Сонца коціцца, гуляць хочацца...
Як адпраўлюся - нагуляюся,
Як атарвуся - й нацалуюся.
- Яшчэ, папенька, халастой хаджу
- А жанісь, сынок, а жанісь, родны (й)
А бяры ж, сынок, мужыцку (й) дачку...
- Яблынь мая
Яблынь мая яблынь мая кудравая
Дакуль табе дакуль табе ў садзе стыяць
Стаю лета стаю і другое
На трэцяе на трэцяе павалюся (й)
Павалюся (й) усяму саду пакланюся (й)
Ты Галечка ты Галечка маладая
Дакуль табе дакуль табе ў дзеўках быці
Ужэ во годзік ужэ во годзік ужэ водругі