Iшла КупалаІшла Купала сялом сялом
Закрыўшы вочкі пяром пяром
Вітала хлапцом чалом чалом
Ішла Купала сялом сялом
Пляла вянрчкі шаўком шаўком
Свяціла ночкі ягнём ягнём
Славу Купалу пяём пяём
Слыла Купалка цяплом цяплом
ВетрыА павейця ветры
Да з маёй старонкі(й)
Рана-раненька
Да з маёй старонкі
Абвяшчайця ветры
Майму татку весці
Рана-раненька
Майму татку весці
НаляцеліНаляцелі, наляцелі, наляцелі а тры сізы(й) галубы (м...м...м...)
Селі-палі, селі-палі, селі-палі ўдовушкі(й) на двары (м...м...м...)
Галаскамі, галаскамі, галаскамі ўдовушку збуджалі (м...м...м...)
Устань, устань, устань, устань удава і малада (м...м...м...)
Пчолкi гудуцьПчолейкі гудуць цэркаў будуюць. Святы вечар
А ў перша вакно Ангал уляцеў
Ангал уляцеў на прыстоле сеў
На прыстоле сеў свечы запаліў
Божа Маць хадзіла Бога прасіла
Ой дай жа Бажок мядок саладок
Ой дай жа Бажок мядок саладок
Паздраўляем Вас з Новым годам
РэчанькаОй рэчанька, рэчанька
Чаму ж ты ня поўная
Чаму ж ты ня поўная (й)
З беражком ня роўная
Лю-лі, лю-лі
З беражком на роўная (й)
Лю-лі, лю-лі
З беражком на роўная (й)
СалавейкаСалавейка, салавейка, салавейка лугавы, ні пой рана да зары
Нету мамы, нету мамы, нету(й) мамачкі пры мне тут ў далёкай старане
Ой, пайду я, ой, пайду, ой пайду я ў даліну шукаць мамы магілу
Я й даліну, я й даліну. я й даліначку прайшоў, я й магілачку знайшоў
Сем чаракОй дайце мне дайце сем чарак гарэлкі
Адну чарку дайце каб я пасмялеў
А другую дайце каб павесялеў
А трэцюю дайце каб я пахмялеў
Дайце, дайце мне
А чацверту дайце каб я пап'янеў
А пятую дайце каб я п'яны стаў
Дайце, дайце мне
СонцаДа ты яркае сонца
Сонца ні бывала жа ты ў наймі
( і ) ў наймі што б ты ў наймі пабывала
Пабывала ты бы по мне пагадала
Пагадала ты бы позненька ўсходжала
Да ты ярка... да ты яркае сонца