Этно-трио Троица все тексты (слова) песен, переводы, видео, клипы
- Журавы
Журавы лятуць
Палудзень нясуць
Будзем мы (й) палуднаць
Журавы селі
Палудзень з'елі
Нечага (й) палуднаць
Мамачка ідзе
Палудзень нясе
- Кумэ
Ой куме кумэ (й) добра горылка
Будэмо пыты (эх) до понідзілка
От понідзілка (й) аж до аўторька
Будэмо пыты (эх) хоть яна горька
А збяром кумэ (й) твою чэрэду
Будэмо пыты (э-ха) шчэй у сэрэду
Помыймо мыскі помыймо ложкы
Вып емо кумэ (й) эх і ў чэтвэрг трошкі
- Раёк
Ішоў Раёк ішоў Раёк дарогаю
Дарогаю, дарогаю шырокаю
Выйдзі Панок, выйдзі Панок пераймі Раёк
А хадзі Раю, Раю мой Раю
А ка мне ў хатку
Мае двары, мае двары мяцёныя
Мае сталы, мае сталы засціланыя
Мае кубкі, мае кубкі наліваныя
- Тры янгалы
Ой ішлі прайшлі да тры Янгалы
Што вялі яны Душу Душу грэшнаю
Ой і што жа ты Душа міма Раю прайшла
А і чым жа ты Душа правінілася
Ці за скупасцю ці за глупасцю
Ці Душу загубіў ці вянец разрушыў
Пасярод Раю стаіць Дрэва стаіць Дрэва купаросавая (й)
Як на том на Дрэве (й) птічкі райскія (й) галасочкі ў іх Серафімскія (й)
- Чатыры кумы
На тым(ы) баку за рэч(ы)каю слабод(ы)ка(й) стаіць (2)
А што жа ў тэй слабодушке чатыры дамы (2)
А што жа ў тых (а) домікэх чатыры кумы (2)
Вы, кумушкі-галубушкі, сястрыцы мае (2)