На рэчаньцы, на быстрэнькайЯвар - Сусветнае Дрэва нашай традыцыі. Па легендзе явар вырас пасярод мора, на пачатку свету, калі яшчэ нічога не было. Ён пазначае і цэнтр свету з яго 3-узроўневай структурай.
Яваркі - тры марскія каралеўны-прыгажуні, святлявыя і танклявыя, у срэбраным адзенні. Найпрыгажэйшая з іх - малодшая, калі яна выходзіць з мора, то перад ёй нібыта дыяментавая раса коціцца. Паслугуюць ёй 12 марскіх дзеваў.
"На рэчаньцы, на быстрэнькай" - песня пра малодшую Аленку, якая ўраніла залаты персцень. Верагодна па імені, што яна дачка Сонца. Тры згаданыя ў песні дзяўчыны - тое, пэўна, Вечарніца ("суседачка"), Дзянніца ("швагерачка") і Зарніца (сама Аленка).
Песня мае прамыя адносіны да вясновага раўнадзення, з якога пачынаецца год і Задыяк (Аленка і яе 12 прыслужніц).
Зьяўляецца велікоднай, валачобнай.