- Даражэнькая
Бетонныя сцены не чуюць крыкаў,
Кулакоў удары не адчуваюць.
Сузалежнасць цябе забівае.
Абдымаючы, горла сціскае.
Марыла пра шчасце - душылі пачуццямі.
У гэтым каханні сама захлынулася.
Мары не спраўдзілася, мары згубіліся.
- Забяру боль
Давай забяру ўвесь боль сабе,
Толькі дай застацца побач мне.
Давай забяру ўвесь боль сабе,
Толькі дай застацца побач мне.
Да, я не змагла, цябе не зберагла я.
Цяпер марную час ад цемры і да ранку.
Спрабую адшукаць сябе мінулую ў нашых з табой горкіх успамінах.
- Зачапіцца
Шукай мяне там, дзе не будзе людзей.
Трывога заўжды забірае давер.
Паўсюль адчуваю нібыта за мной
Назірае ўвесь свет.
Як вярнуць той давер?
Шукай мяне там, дзе не будзе людзей.
У няўтульных натоўпах губляю сябе.
- Кожны крок
Захлынулася ў сваіх жа песнях.
Творчасць можа раніць, упіцца ў сэрца.
Стала я ахвярай сваіх ілюзій.
Мяне ратуйце, блізкія людзі.
Праўда так, сцісне страх,
Няўдач шмат, проста факт.
Праўда так сцісне страх,
- Колькі каштуюць стасункі
Колькі каштуюць стасункі
Нервы ды цыгарэты.
Я больш не ратую цябе ад дэпрэсій,
Не мая мэта.
Тут больш не з'яўляўся,
Цябе не існуе.
А потым бяжыш, спатыкаешся.
Ты мая, не сыходзь болей.
- Кранае
Я найгоршы твой дысананс,
Мае спробы свет не пабачыць ніколі.
Горшы твой дысананс,
Але як жа прыгожа гучу ў міноры.
Ноч - гэта лепшы час,
Але не ўратаваць нам апошні наш вечар.
Ноч - гэта лепшы час,
А я плакала, быццам бы страціла нешта
- На стомленых крылах
На стомленых крылах
Анёлы ляцяць у вырай.
На стомленых крылах,
На стомленых крылах.
У краіне, якая ўскарміла,
Спявала няшчыра ды міла,
Жыццё праходзіла міма.
- Сон
Раней было прасцей.
У абдымках тых начэй
Так лёгка засыналася, маючы давер.
Цяпер усё не так.
Наскрозь праймае страх,
І больш за пяць гадоў не бачыла я добрых сноў.
Куды вядзе мяне трывога?