- Dzikaje Paliavannie
Хараство зімовай сцюжы –
Ў цішыні лясных муроў.
З ледзяных пагоркаў льюцца
Песні ярасных вятроў.
Блішчуць дзіды снежных вояў –
Гай ялінаў векавых,
Нібы ўсе ў пярсцёнках пальцы:
Іней зранку скрасіў іх.
- Khadzili dzieuki
Хадзілі дзеўкі па зялёных лугах,
Ірвалі дзеўкі цвяты са травы.
Нарваўшы цвятоў, вяночкі вілі.
Звіўшы вяночкі, на ваду пушчалі.
Хто вянок пускае, прыгаварывалі:
“Хто вянок паймае, той мяне спазнае”.
- Siahonnia Yan
Сягоння Ян, заўтра Йван.
Сягоння Ян, заўтра Йван.
Дзеўкі зёлкі збіралі,
Дзеўкі зёлкі збіралі.
Што за зёлкі, не зналі.
Што за зёлкі, не зналі.
І да цара паслалі,
- Siem dzion
Што будзем мы піць
У гэтыя сем дзён?
Засмяглі вусны, ў горле ком.
Адчаю гэтых чорных дзён
Нам хопіць сілы выпіць ўсё да дна –
Сівых вякоў былы праклён.
- Snieh
Залягла, як пасцель,
Лебядзіная бель
На загон, на курган.
І кажан, і груган
Занямеў не на смех:
Гэта снег, толькі снег…
За старухай-зямлёй
- З-пад Латыр-каменя
Ой ды з-пад Латыр-каменя
вадзіца бяжала,
Вой ля, вой ля з-пад каменя
вадзіца бяжала.
Там мілая бель бяліла,
туга выжымала,
Вой ля, вой ля бель бяліла,
- Клятва
Ночь тревогой тяжела,
Волчий вой да навьих стон.
В Поле далеко ушел
Росичей дозор.
Лишь холодный лунный лик
Воям вслед глядел.
Землю–Мать да хоронить —
Роский то удел.
- Купала
Купала на Йвана!
А на Йвана ночка й мала,
Купала на Йвана!
Купала на Йвана!
А на Йвана сонца йграла,
Купала на Йвана!
- Рось
Одевала Рось–река
Ледяные да меха,
Целовали берега
Зиму в белые уста.
Сбережет белый покров
От холодных от ветров
Живы тонкий стебелек –
Ой, да Аленький цветок.
- Там, на горцы...
Над прасторамі дрыгвы,
У цемры, між ялін замшэлых,
Скарбы Ведзьмінай гары
Ў ценях схованы знямелых.
Неба нізкага блакіт
Тоне ў мяккай коўдры хмараў,
Ветраў звонкіх доўгі свіст
Моўкне ў цішыні цяжарнай...