- Na mory vutka kupalasia
Веснавая песьня. Запісаная ў 2006 ў вёсцы Баранава Старадожскага раёну Мінскай вобл. ад Марыі Усік 31 г.н. Запісала І. Мазюк.
На моры вутка купалася.
Купалася, на беражочку сушылася.
Сушылася, я ж малада я журылася.
Журылася, я ж малада я ні ўгадала.
Ніўгадала, калі ж я зіму прагуляла.
Прагуляла, дай весначку ж я ўжэ даждала.
- Pierapiolka
Грыневіч, с. 14, № 13. Зап. на Дзісеншчыне.
Перапёлка! Трысцяно гняздзечка,
Залато яечка. Перапёлка!
Перапёлка! Не вій ты гняздзечка
Блізка пры дарожцы. Перапёлка!
Перапёлка! Пастушкі пагонюць,
Гняздзечка распоруць. Перапёлка!
- U bary sosna
Пазаабрадавая лірыка. Цэнтральная Беларусь.
Ай, у бары сосна тонкая выросла,
А я ў сваёй мамкі летак недаросла.
А я ў сваёй мамкі летак недаросла.
Стрэла мяне доля, долечка й ліхая.
Як пайду я ў лес, у лес у лесочак,
Баліць маё сэрца па табе дружочак,
- Vetry
Разбушуйце да вы буйныя ветры
Нанясіцця белы снег
Белы снег
Да замяціця да ўсе пуці-дарогі
Маего жы мілага сляды
Сляды
Да штоб міленькі сюда ня заходзіў