TROLLWALD все тексты (слова) песен, переводы, видео, клипы
- Trol-bajstruk
Троль-байструк.
Ў вёсцы звычайнай ў сям'і каваля
Доўга чакалі усе немаўля.
Нарадзіўся хлопчык.
Хутка па вёсцы размовы пайшлі -
Сын каваля не такі, як яны.
З поўсцю звярынай і позіркам злым
- У гушчарах
Месяц яскравы за хмары схаваўся
Шляху ня бачна ўначы.
Ў цёмнай дуброве мужык нападпітку
Голасам дзікім крычыць.
Кінула жонка, ў карчме накідаўся
Півам ды хлебным віном.
Поты ня ведае як апынуўся
Ў лесе пад старым карчом.
- У кішэнях нуль
Ў кiшэнях нуль. Ну i халера з тым!
Знайду дзе ежы сабе знайсцi.
Ў карчме, што пры дарозе, будзе сёння пiр.
А п'яных не складана абакрасцi.
Я сам сабе кароль, сам Бог i сам суддзя.
I зброя у мяне не горш за меч.
Мой розум - мая зброя i пакуль 'шчэ жывы я.
Нiхто не здыме галавы з маiх свабодных плеч.