- Балянсу белага
Я патрабую балянсу белага!
Калі вецер падыме мяне над горадам,
А я ўсё роўна ня ўбачу Бога...
Хвалі носяць лодку ад берага...
Паглядзіш на мяне, і мне стане холадна,
Пустое поле за тваімі вачыма.
Ты падобная на майго ворага.
- Баю-бай
Я вучуся ў вучэльні,
Ці працую на працы,
Не гляджу “панараму”
Й люблю паябацца.
Я ня п’ю кока-колу,
Калі гэта ня модна,
Зрэдку пасьля дыскатэкі
Атрымоўваю ў морду.
- Безь цябе
На сьценах сутонных чамусьці застаўся твой цень
Я трымаў далоняй сьпёку тваіх грудзей
Маё цела хоча дакранацца да тваіх рук
Маё цела заняло пазыцыю каля тваіх ног
Маё цела ведае кожны твой рух
Я ліжу вільгаць з тваіх шчок
Безь цябе
- Беларусь будзе вольнай
Па нашых вуліцах ходзяць камуфляжныя людзі з сабакамі,
На нашых вуліцах стаяць БТРы,
На вуліцах чорныя вятры тлумачаць знакамі:
Лепей не пакідаць межы кватэры.
Пра гэта маўчаць злыя людзі ў чэргах,
Ня ведаюць прахожых шчокі няголеныя,
І гэта страшна, бо трэба выйсьці з шэрагу.
Беларусь будзе вольнай!
- Брудная вада
Кароткачасовы дождж зацягнуўся на колькі год.
Цяжкія чорныя хмары плывуць з тэрыторыі ўсходу.
Падхапіць чароўную дрэнь і перастаць быць
Чалавекам,
Якому баліць…
Далей – вада. Мокрыя твары й рукі. І сьцены.
Калі нешта ня так – парві свае вены.
Але гэта ня выйсьце, бо выйсьця няма, ёсьць нагода,
- Вазьмі мяне
Вазьмі мяне!
На мокрай падлозе!
Заплаканага!
Скалечанага!
Вазьмі мяне!
Калі мне страшна!
І абдымі
За плечы!
- Гiтлер капут
Ніякіх нэрваў не хопіць
Размаўляць зь імі пра гэта.
Мая кватэра, вуліца,
Мая краіна - маё гета.
Калі я прадстаўнік недапароду,
Паглядзіце на сябе, лысыя ўроды.
Маё імя зганьбавана, утаптана ў бруд,
- Калыханка Янка
Добрай ночы, Янка,
Салодкіх сноў, да сустрэчы авосьмай.
Ты маеш шэсць гадзін калыханкі,
Адпачын ад адносін...
Няхай у тваім сне ўсё будзе як трэба:
Пяшчотнае сонца й цёплае мора,
Няхай Пан Бог усьміхаецца з неба,
Крыху будзе меней гора.
- каханая
Я прыходжу да цябе з раніцы,
Здараецца,
Нечакана.
Ты выходзіш заспаная,
Сьветлая, ласкавая бы сонейка,
Каханая.
Я прыціскаюся да цябе
Халодны
- Людзі
У цёмнай кватэры гіне чалавек
Бяз шпрыцаў гераіну.
Без атрутных рэчываў і стрэлаў у сьпіну
У цёмнай кватэры гіне чалавек.
Мяккая коўдра, столь і падлога,
Зачынены дзверы.
Звонку здаецца ня цяжка паверыць
- Овердоз
Ты быў звычайным беларусам, хутчэй бедным, чым багатым,
Ня верыў у Бога, не канфліктаваў з уладай.
Мабыць хмары над дахам не давалі спакою,
Калі ня сьпіш па начох і пытаешся: хто я?
З заплюшчанымі вачыма, завязаным ротам -
ніхто я / ніхто ты.
Амфэтамін, потым гераін,
Спачатку вас шмат, потым - ты адзін.
- Песня борца с лукашизмом
когда я в грусти, когда скучаю
не помогает даже героин
тогда о тебе я вспоминаю
мой черный властелин
САТАНА ВОЗЬМИ МОИ ВЕНЫ !
САТАНА ВОЗЬМИ МОИ ВЕНЫ, ВОЗЬМИ !
САТАНА ВОЗЬМИ МОИ ВЕНЫ !
- Радасьць
Я вычарпаў свой ліміт шчасьця.
Я нічога не магу адчуць акрамя сьмеху й болю.
Хочаш, мы абрэжам лішнія пальцы -
Хутка цела ня будзе патрэбнае нам
З табою.
Мне часам трызьніцца, што насамрэч мяне няма,
Я настолькі маленькі, як пыл, як шум,
Нібы квіток на праезд, які нехта памяў.
- Самалёты
У прагнозах на заўтра надвор'е кепскае,
Самалёты разьбіваюцца.
Мокрым вачам бракуе рэзкасьці,
Пасьлязаўтра ўсё паўтараецца.
Мілыя звычкі й маленькія слабасьці...
Раніца. Кашаль. Вечар. Ірвота.
Не сапсуюць статыстыку радасьці.
Застаецца алкаголь і наркотыкі.
- Шчаслівыя людзі
Шчасьлівыя людзі
Шукаюць каханьне
Вільготнай ноччу
І глупым ранкам.
Заплюшчыць вочы
І поўнай грудзьдзю
Адчуваць пульсаваньне
Адкрытай ранкі.
- Я застануся
Калі ў грудзёх маіх перастане грукатаць кроў
І пакіне ляжаць мяне пасярод лесу вітрын
І брукаваных палёў
І шэрань на бровах, на вуснах
Ператворыць мяне ў частку ляндшафту калі
Я й тады застануся сынам
Беларускай зямлі
- Я люблю боль
Я люблю боль.
Заміраючы крыкам на шпалерах пакою.
Сорамна. Чырванею крывёю.
Я станоўчы герой
Порна.
Спазмы сьмеху