Гісторыя не пра насХочаш, я раскажу табе гістарыю не пра нас?
Аднойчы мы прачнемся раніцай. Такой раніцай, калі яшчэ першыя прамяні ўскользь прабіваюцца праз кроны дрэў ды траву. Калі туман яшчэ толькі пачынаецца, і не вядома, на колькі ён будзе моцны. Я ўбачу твой заспаны твар, які так цудоўна будзе злівацца з гэтымі першымі прамянямі. У мяне будзе два жаданні. Першае – глядзець у гэты твар бясконца доўга, на столькі бясконца, на колькі гэта дазволіць жыццё. Другое – хутчэй злезці на дол і першам прыгатаваць табе каву. Прынесці ў ложак і назіраць, як ты асцярожна робіш першыя гарачыя глыткі, паціраючы вочы і крыху ўсміхаючыся. І гэтыя ямачкі на шчаках, за якія так і хочацца кахаць цябе ўсё больш і больш.
Мы будзем угаворваць адзін адного падняцца, але насамрэч зробім гэта толькі хвілін праз дваццаць, можа праз паўгадзіны. Наш сабака, наш лабрадор, ужо будзе чакаць нас унізе. Ты будзеш з ім гуляць, пакуль я буду гатаваць сняданак. І потым нам трэба будзе хутчэй збірацца.
Чым мы будзем займацца па жыцці? Я буду ўсёж-такі архітектарам, а можа і не, можа вырашу, што галоўную будоўлю свайго жыцця, наш дом, ўжо скончыў. І вырашу заняцца чымсці іншым. Ты будзеш займацца сваёй любімай справай. У нашым доме ўсёж-такі будзе гараж.
Але за некалькі дзён дагэтуль мы вырашым збегчы на некаторы час. І таму зараз мы збіраем валізкі і адпраўляемся ў новую вандроўку. Куды? Гэта зусім няважна. Горы, вадаcпады, мора, акіян, старыя і новыя гарады. Мы ўсё роўна ўсюды паспеем пабываць. Толькі бы глобусу хапіла.
Збірацца мы будзем доўга. Будзем мітусіцца з аднаго кута ў іншы, намагаючыся нічога не забыць. Але калі ўжо будзем ехаць у машыне, зразумеем, што забылі і адно, і другое, і трэцяе. Пасмяемся з гэтага, але вырашым не вяртацца.
І ведаеш, калі мы будзем ляцець дзесьці над воблакамі туды, дзе яшчэ ніколі не бывалі, мы возьмемся за рукі, моцна сажмем іх і зразумеем, што менавіта так усё павінна было здарыцца. У дзесяцітысячны раз скажам друг другу, што кахаем. Толькі ужо без болю, без жаху, без сораму.
Вось такая саплівая і ружовая гісторыя атрымалася не пра нас…