- 1863
За дымам атручаным неба не бачна,
Як і зямли за чырвонай сцяной
Перад вачыма. Што наша спадчына?
Ці вечная бойка, ці жаданы спакой.
Дым ад паходняў ірвецца ў неба.
На стомленых тварах ні ўсмешак, ні слёз.
Мы ідзем не за славай, на славы не трэба,
- Адарвірог
Ішоў шляхціч лесам-полем, ён дамоў вяртаўся.
На зямлі чужой хлапчына з ворагам змагаўся.
Ды ішоў дадому шляхціч, моцна ён стаміўся
Па дарозе знайшоў вёску, ноччу там спыніўся.
Ледзь ўвайшоў туды хлапчына – жыхары сказалі,
Быццам недзе яны Д'ябла побач сустракалі.
Ды няма жыцця ў вёсцы, пакуль побач Д'ябал,
- Забі Выратавальніка
Краіна мая, айчына святая, ты зноў правалілася ў жудасны змрок.
Цябе ўратаваць я болей не здольны, бо сёння зраблю апошні свой крок.
Як так адбылося, што добрые людзі памерлі ў багне агульнай хлусні,
А той, хто застаўся, рыхтуе паходнІ, царква не жадае праліцця крыві.
Але не агонь будзе лашчыць мне скуру, бо я ж не звычайны блюзнер-ерэтык,
Я - ратавальнік, Хрыстос-самазванец, што зброяй і словам пайшоў супраць іх.
Я буду распяты, рыхтуйце мне крыж, усё як пятнаццаць стагоддзяў таму.
- Пан Манэліг
Як сонейка ўзыходзіла яшчэ на небасхіл,
Ледзь чутна птушкі спявалі
Дзесьці на дарозе рыцара спыніла
Брудны троль - пачварына злая!
Дванаццаць лепшых коней табе я падару,
імклівых быццам раніцай вецер.
Ніколі не апраналі на спіну ім збрую,
- Пераварацень
Чорнае неба ды месяц крывавы
Глядзяць на зямлю ды шукаюць ахвяру.
Ваўкі-ваўкалакі блукаюць у пушчары
Каб цемры спрадвечнай здзейснілась мара.
Ой, не хадзі ты ў лес, дзяўчына,
Ой, не хадзі за любым услед,
Бо не чалавек ужо твой мілы,
- Харэя
То збылося, хоць праверце, у шаснаццатым стагоддзі
З весялосцю скокі смерці людзі танчылі ў народзе.
Ці ад пошасьці ды мору, ці, магчыма, вар'яцелі.
Не маглі і не хацелі заставацца ў гэтым целе.
Горад стары і змрочны
Тут карані пускае.
Тут камяні сурочаць,
Бо свае душы маюць.