- Бегла калядка пяшком, пяшком
Бегла калядка пэшком, пэшком, гэй Коляда,
Нэсла пірожкі мэшком, мэшком, гэй Коляда,
Дай забэгла до Дэм’яна, гэй Коляда,
Од Дэм’яна до Стэпана, гэй Коляда,
До Стэпана до Дэніса, гэй Коляда,
А ў Дэм’яна куццю таўкуць, гэй Коляда,
А ў Стэпна пірогі печуць, гэй Коляда,
Од Дэм’яна выйшла п’яна, гэй Коляда,
- В Рожэство Хрыстова
В Рожэство Хрыстова ангел прыляцеў
Ён ляцеў па небе, людзям песні пеў:
Усе людзі лікуйце, той дзень таржэствуйце,
Ёсць Хрыстова Ражэство.
Я лячу, ад Бога радасць вам прынёс,
Што ў пячоры чорнай радзіўся Хрыстос.
Скорэй паспяшайце, младенца вітайце
Новага раджонага.
- Го-го-го, каза
Го-го-го каза
Го-го-го шэра
Ты хадзі каза
У чыстае поле
Го-го-го каза
Го-го-го шэра
У чыстым полі
Там жыта родзіць
- Добры вечар табе, пане-гаспадару
Добры вечар табе, пане гаспадару,
Радуйся, ой радуйся земля
Сын Божы, нарадзіўся.
Засцілайце столы, усе колько маем,
Дай кладзіце калачы святое пшаніцы,
Дай прыйшлі к нам жэ тры святы ў госці,
- Ой рано-рано куры запелі
Ой, рано-рано, куры запелі.
* Шчодры вэчор, куры запелі.
Яшчэ надраней Наташка встала.
Наташка встала - коску чэсала.
Зачэсаўшыса - бело ўмыласа.
Бело ўмыласа - нарадзіласа.
Нарадзіўшыса - до цэрквы ішла.
Хлопцы стоялі - шапкі здымалі.
- Ой там на моры
Ой, там, на морэ, там, на сінёму
Шчодры вэчор, там, на сінёму
Млода [Наташка] хусціну мыла,
Хусціну мыла, парсцень згубіла,
Парсцень згубіла, бацька просіла,
― Ой, мій баценько, ой, мій рідненькі,
Вой, поедзь, поедзь на сіне морэ
Да знайдзі, знайдзі золотой парсцень,
- Ой, за лесом-лесом сонца сіяе
Ой, за лесом, лесом Сонцэ сіяе,
Да молоды [Юра] коня седлае. (2x)
Да прышоў да его баценько его:
― Да куда, сыночок, коня седлаеш,
Да куда, рідненькі, коня седлаеш?
― Седлаю, баценько, седлаю, рідненькі,
Да й за людонькі, да й до дівонькі. (2x)
Да прышла до его матэнька его:
- Ой, Калядачкі, вы прыдзіця к нам
Ой, Калядачкі, вы прыдзіця к нам,
Ой, люлі-люлі, [вы прыдзіця к нам]
Вы прыдзіця к нам, вельмі рады вам,
Нам піліпаўка надакучала,
Яда посная нас замучала.
Ой, Калядачкі, вы ж хутчэй, хутчэй
Прынясіця нам у бліны дражджэй.
А калядныя бліны ладныя,
- Ці дома, дома сам пан-господар
― [Ці] дома, дома сам пан-господар?
Шчодры вечор, [сам пан-господар],
Шчодры вечор, <сьветы Васіле>.
― Ой, нема, нема ― ў гуменцы седзіць,
Ў гуменцы седзіць, пшаніцу вее.
― Ой, ходзема, мо дый помогомо.
― Ці дома, дома ды его жона?
― Ой, нема, нема ― ў пекарне седзіць,