Люди на болотеХаты былі на востраве. Востраў гэты, праўда, не кожны прызнаў бы за востраў - аб яго не плёскаліся ні марскія, ні нават азёрныя хвалі. Навокал адно гніла куп'стая дрыгва ды моклі панурыя лясы.
Вёска тулілася ля берага вострава - платы агародаў дзе-нідзе забягалі на куп'ё ўзболатка.
З другога боку, на поўнач, балоты крыху адступалі, дорачы людзям пясчанае поле.
Адступалі балоты і на заходнім баку, дзе рунелі ці жаўцелі да краю лесу палі, таксама скупыя, няўдзячныя, хоць у іх глебе і было менш пяску.